Цяперака наўпрост магу як небудзь сказануць міжіншым у размове: А калі мне Лявон Вольскі піва наліваў, то спытаўся, ці ёсьць мне васямнаццаць. Так прыемна было :)
Насамрэч, гэта мы пабывалі на імпрэзе казкі "Аднойчы ў Барахляндыі" у Камяніцы. Дзе бармэнам быў сам маэстра. З задавальненьнем выпала паразмаўляць з ім пра адметнасьці меснага шоў-бізнеса, трошкі пажартаваць. Вось, дарэчы, акрамя таго што ў сераду ўжо можна будзе размяць косьці на рок-канцэрце N.R.M. (і трошкі Мроі), 23-га сакавіка ў Купалаўскім тэатры плянуецца прэзентацыя новага праекту асабіста Лявона — песьні на вершы беларускіх паэтаў. Музыка абяцаецца разнастайных напрамкаў і стыляў, а тэксты клясічныя і, напэўна ж, добра вядомыя.
Комментариев нет:
Отправить комментарий